2chehi11 красавіка Прылепскі краязнаўчы музей сустракаў гасцей: яго наведалі дырэктары музеяў са Славакіі і Чэхіі. Справа ў тым, што ў 2012 годзе адбудзецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная вёскам, якія былі спалены ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Замежныя госці, якія таксама прымуць удзел у гэтай канферэнцыі, даведаліся, што ў Прылепскім сельскім савеце былі такія вёскі, і прыехалі ўвачавідкі прасачыць іх гісторыю.

Кіраўнік Прылепскага музея Валянціна Васільеўна Лянцэвіч расказала калегам аб гісторыі музея. Пра экспазіцыю больш падрабязна распавялі вучні Прылепскага ВПК д/с – САШ. Найбольшую ўвагу юныя экскурсаводы засяродзілі на стэндзе, прысвечанам партызанскаму руху, які на тэрыторыі Прылепскага сельскага савета разгарнуўся з першых дзён вайны. Сярод апантаных партызан былі Генадзь Аляксандравіч Мрочак і Грыгорый Андрэевіч

Казлоўскі. Дарэчы, менавіта гэтым людзям, якія пазней у складзе Чырвонай Арміі дайшлі да Берліна, удалося пераканаць пяць славацкіх ваяроў перайсці на бок партызан.chehi2 Лісты пад назвай “Браты славяне!” партызаны хавалі ў макеце кавалка масла, а затым выменьвалі на цыгарэты. Дзякуючы гэтым лістам пяць славакаў разам з усёй сваёй зброяй перайшлі на бок партызан, а двое з іх пазней былі ўдзельнікамі спецатраду “Артур”, які дзейнічаў на тэрыторыі Барысаўскага, Лагойскага і Смалявіцкага раёнаў. Адзін са славацкіх гасцей Ёзэф Гібала нават падзяліўся думкамі аб тым, што адзін са славакаў Уладзімір Фекстэ, чые фотаздымкі ёсць у экспазіцыі Прылепскага музея, магчыма, быў яго стрыечным братам. Таксама госці падзяліліся добрымі ўражаннямі ад убачанага ў музеі. Прыемна здзівіла іх тое, што школьнікі добра ведаюць эксапазіцыю і гісторыю сваёй малой радзімы. Валянціна Васільеўна падаравала дырэктару музея Славацкага народнага паўстання Станіславу Мічаву кнігу “Нашчадкам прысвячаецца”, дзе выкладзены падзеі Вялікай Айчынай вайны і лёсы яе ўдзельнікаў, якія змагаліся на смалявіцкай зямлі.
resCEN

"Горячая линия"

Телефон службы экстренного реагирования, по которому можно сообщить о детях попавших в трудную жизненную ситуацию28-1-50
Управление по образованию, спорту и туризму Смолевичского райисполкома объявляет набор кандидатов в приемные родители «дежурных» замещающих семей для устройства детей, оставшихся без попечения родителей, в возрасте до 3-х лет на срок до шести месяцев. Контактные телефоны: 8(01776) 28150