IMG 20160120 1212481 1024x768У прыгожы зімовы дзень 20 студзеня, у Смалявіцкую гімназію завіталі надта ж цікавыя госці.

Каго гэта чакаюць усхваляваныя семікласнікі ля увахода ў гімназію? Каму заклапочаныя шасціклашкі нясуць букеты шыкоўных кветак? Дзеля каго сур’ёзныя дзесяцікласнікі хуценька паўтараюць вядомыя ім факты з беларускай гісторыі? Так, гэта вельмі важныя госці: пісьменнікАляксей Шэін, аўтар першага беларускага фэнтэзі “Сем камянёў” і вядучы папулярных праграм на беларускім тэлебачанніАндрусь Такіндаг.

Імпрэза атрымалася насычанай і змястоўнай: Аляксей Шэін распавядаў дзецям таямніцы пісьменніцкага майстэрства, а дзеці, сярод якіх, магчыма, шмат будучых пісьменнікаў, задавалі пытанні – аказалася, шмат каго з нашых гімназістаў цікавіць мастацкая “кухня”. Андрусь Такіндаг заспяваў беларускія песні – і не проста заспяваў, а прапанаваў з кожнай песні рабіць флэшмоб, на што слухачы адказалі шчаслівым “та-а-а-ак!”  Пасля была віктарына на веданне беларускай літаратуры, пераможцы якой атрымалі ад пісьменніка каштоўныя прызы і падарункі, аўтограф-сессія, падчас якой вучні сам насам пагутарылі з гасцямі, а таксама, канешне ж, шматлікія сэлфі з Алякеем і Андрусём.

resCEN

"Горячая линия"

Телефон службы экстренного реагирования, по которому можно сообщить о детях попавших в трудную жизненную ситуацию28-1-50
Управление по образованию, спорту и туризму Смолевичского райисполкома объявляет набор кандидатов в приемные родители «дежурных» замещающих семей для устройства детей, оставшихся без попечения родителей, в возрасте до 3-х лет на срок до шести месяцев. Контактные телефоны: 8(01776) 28150