SAM 4330

… Слова! Цуд найвялікшы між цудаў-дзівосаў,
 Што здзіўляў у вяках і здзіўляе нанова.
 Трапяткое, жывое, як сонца ў росах,
 Несмяротнае, роднае матчына слова!
 Слова песні крылатай і прыказкі мудрай,
 Слова клятвы на вернасць, прысягі суровай.
 Слова гонару, доблесці, святаў і будняў.
 Міру, дружбы, братэрства набатнае слова!
 Слова ў вуснах і ў кнізе, на медзі скрыжаляў,
 На агністым сцягу, на пліце мармуровай.
 Слова гневу і помсты, пяшчоты і жалю –
 Любай Маці-Радзімы вячыстае слова!..
                                                     (Ніл Гілевіч)

21 лютага ў нашай краiне адзначаўся Мiжнародны дзень роднай мовы. У сувязi з гэтым ва ўстановах адукацыі раена праведзены тыдзень беларускай мовы і лiтаратуры з 17.02.2014 па 22.02.2014 года. У рамках тыдня праводзіліся адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы:  конкурс малюнкаў “Люблю свой край...”, віктарына “Па роднай Беларусі”, завочнае падарожжа ў музей Янкі Купалы, Якуба Коласа, конкурс “Слова роднае, жывое, гаваркое..”, конкурс “Буслік-2014”, вучні наведвалі раённую бібліятэку (20.02.2014 адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы), гульня “Вясёлая фразеалогія “, віктарына “Найвялікшае сонца- родная мова!” і інш.

Усе мерапрыемствы, прысвечаные Міжнароднаму дню беларускай мовы, дазваляюць больш даведацца пра нашу спадчыну, мову, раскрыць яе прыгажосць, мілагучнасць. У рамках гэтага дня таксама былі праведзены: інтэлектуальная гульня «Янка Купала і Якуб Колас — народныя паэты Беларусі», гульня «Скарбонка роднай мовы», гульня «Скарбонка народнай мудрасці», лялечны тэатр прадставіў спектакль паводле  беларускіх казак, КВЗ “Юныя філолагі”, віктарына “Найвялікшае сонца- родная мова!”, інтэлектуальная гульня “З любоўю да роднага слова”, дэманстрацыя мультыплікацыйнага фільма «Палінка» для вучняў пачатковых класаў, ва ўстановах адукацыі арганізаваны выставы “Беларускія аўтары – юбіляры 2014 года”.

ДУА “Забалацкая сярэдняя школа” арганізавала творчую сустрэчу з пісменнікам Адамам Выгоцкім “Гучыць роднае слова”, літаратурны вечар з ваенным журналістам Георгіям Пляцем.

У школьных бібліятэках аформлены тэматычныя выставы літаратуры  “Сцежкамі роднага края”, “На славутай Полацкай зямлі”, “Сэрцам роднага слова краніся”. Арганізаваны выпуск школьнай газеты “Роднае слова”. Вучні ДАУ “Верхменскі ВПК д/сад-СШ”, ДАУ “Куркаўскі ВПК д/сад-СШ” і ДАУ “Прылепскі ВПК д/сад-СШ” наведалі школьныя музеі.

resCEN

"Горячая линия"

Телефон службы экстренного реагирования, по которому можно сообщить о детях попавших в трудную жизненную ситуацию28-1-50
Управление по образованию, спорту и туризму Смолевичского райисполкома объявляет набор кандидатов в приемные родители «дежурных» замещающих семей для устройства детей, оставшихся без попечения родителей, в возрасте до 3-х лет на срок до шести месяцев. Контактные телефоны: 8(01776) 28150